Зацверджаны кошык для лёсавання фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па футболе. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт УЕФА. Лёсаванне адбудзецца 30 лістапада ў Бухарэсце.

У першы кошык патрапілі зборныя Бельгіі, Італіі, Англіі, Германіі, Іспаніі і Украіны. У другім апынуліся Расія, Францыя, Польшча, Швейцарыя, Харватыя і Галандыя.

У трэцім сыдуцца Партугалія, Турцыя, Данія, Аўстрыя, Швецыя і Чэхія. Што да чацвёртага, то ў ім дакладна будуць зборныя Уэльса і Фінляндыя, астатнія ўдзельнікі групы вызначацца ў стыкавых матчах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0