Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў ідэі пра безвуглевадародную энергетыку небяспечнымі для цывілізацыі. Пра гэта Пуцін заявіў на форуме «Расія кліча!», паведамляе 1tv.ru.

«І калі так усю энергетыку звесці да нуля ці толькі спадзявацца на энергію сонца ці ветру, прыліваў — на сёння тэхналогіі такія, што без вуглевадароднай сыравіны, без атамнай энергетыкі, без гідраэнергетыкі мы проста не зможам захаваць сваю цывілізацыю. Калі прасоўваюцца падобныя ідэі, мне здаецца, што тут уступаюць у сілу нават не інтарэсы пераважнай большасці краін свету ў барацьбе за экалогію, а канкурэнтныя інтарэсы тых, хто прасоўвае адпаведныя ідэі на сусветным энергетычным рынку», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0