Камандуючы ВМС Украіны Ігар Варончанка абвінаваціў Расію ў варварскім стаўленні да ваенных караблёў, якія раней украінцам вярнулі расійскія ўлады: на судах знятыя разеткі, плафоны і ўнітазы, паведамляе 4 канал.
Караблі, захопленыя Расіяй у Керчанскім праліве ў лістападзе мінулага года, 18 лістапада перададзеныя ўкраінскім вайскоўцам, і зараз іх буксіруюць у порт Адэсы.
«Яны сваім ходам не ідуць, рускія іх загубілі. Знялі нават плафоны, разеткі і ўнітазы. Так што мы зараз пакажам усяму свету варварскае стаўленне расіян», — заявіў Варончанка.
0
0
0
0
0
0