Амаль 250 упаковак снюсу канфіскавана ў дзвюх полацкіх крамах, якія гандлююць тытунёвымі вырабамі, паведамляе міліцыя.

Падлетак пачаставаў снюсам сяброў — аднаму са школьнікаў спатрэбілася медыцынская дапамога. Міліцыянеры высветлілі, што тавар купляўся ў спецыялізаваным гандлёвым пункце. Пры яго аглядзе ў закрытай вітрыне захоўваліся розныя віды тытунёвай сумесі. Пазней выявілі яшчэ адзін магазін з аналагічнай прадукцыяй, якая распаўсюджвалася ў тым ліку праз інтэрнэт.

Складзеныя на распаўсюднікаў адміністрацыйныя пратаколы накіраваныя ў суд для разгляду. У міліцыі нагадалі, што снюс і насвай забароненыя ў свабодным абарачэнні ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0