Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі шостага склікання ганараваны дзяржаўнымі ўзнагародамі за «плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны ўнёсак у развіццё заканадаўства і парламентарызму». Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

Медаль «За працоўныя заслугі» прысвоена шэрагу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Сярод іх старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве Наталля Гуйвік, старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Юрый Дарагакупец, старшыня пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў Шчэпаў, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Наталля Клімовіч, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Алег Леўшуноў. Такой жа ўзнагароды ўдастоены і супрацоўнікі сакратарыята Палаты прадстаўнікоў — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы Валерый Гамеза і загадчык аддзела па арганізацыі працы з дакументамі Валянціна Ражнова. Медаль «За працоўныя заслугі» таксама прысвоена старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіміру Панцюхову.

У адпаведнасці з указам намесніку старшыні Савета Рэспублікі (2016-2019 гады) Марыяне Шчоткінай прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнiк сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь».

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні падзякі прэзідэнта намесніку старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Віктару Чайчыцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0