Дзяніс Раманюк і Сяргей Харэўскі запрашаюць на аўтограф-сесію альбома «Беларусь. Храм і краявід», якая адбудзецца 27 лістапада ў «Акадэмкнізе».

Селішча, Ушацкі раён. Велізарны касцёл Святой Веранікі, што пануе над наваколлем, — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў вёсцы на беразе возера ў 1726 г. Кляштар бернардынаў, да якога належаў касцёл, быў ліквідаваны ў 1832 г. Храм часткова перабудавалі ў сярэдзіне XIX ст. Дах і верх вежаў касцёла былі разбураныя падчас Другой сусветнай вайны. Нават пазбаўленая колішняй раскошы, абрабаваная і спустошаная бажніца да сёння з годнасцю накіроўвае ўвысь свае муры. Я падняўся ў вышыню каля Ушачаў — бясконцы туман ахінаў усю зямлю да небасхілу. Здавалася, гэтая раніца будзе безвыніковай. Але вельмі далёка нешта мроілася на паверхні. Скіраваўся туды. Абрысы храма ўздымаліся нашмат вышэй за тумановы акіян.

Чарацянка, Гомельскі раён. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы пабудаваная ў 1865—1868 гг. у псеўдарускім стылі. У адрозненне ад шмат якіх іншых храмаў нашай краіны, гэты ніколі не рабавалі і не нішчылі ў савецкія часы. Ранішні спакой ператварыў паверхню става ў люстэрка. Два творы — боскі і чалавечы, сонца і храм — глядзелі на свае адлюстраванні і не заўважалі мяне. Засталося толькі націснуць кнопку фотаапарата.

Слабодка, Браслаўскі раён, касцёл Божага Провіду (1903). У пошуках віду на касцёл у Слабодцы я падняўся на ўзгорак ля вёскі Маскавічы. Шалёны вецер валіў мяне з ног. Ад магутнага відовішча заняло дых. Здавалася, сам Бог з апосталамі ляцяць на хмары, і я адчуваю іхныя погляды. Хвалюючыся, але вельмі старанна закампанаваў кадр, навёў рэзкасць, замераў экспазіцыю — і!..

Ліпнішкі, Іўеўскі раён. Касцёл Святога Казіміра (1900—1910) — рэдкі паводле сваёй выразнасці помнік архітэктуры неаготыкі. Унікальнасці яму надае тое, што яго сцены зробленыя з граніту. Калі згарэў папярэдні драўляны касцёл, новы храм будавалі ўсім мірам. Жыхары мястэчка і навакольных вёсак збіралі па акрузе камяні, мылі іх і абчэсвалі ўручную. Калі камяні былі завялікія, іх разбівалі пры дапамозе кувалды. У асноўным касцёл быў гатовы да 1910 г., аднак асобныя працы працягваліся да 1927 г., а асвечаны касцёл быў толькі ў 1928 г. Затрымаўшы дыханне, я адчуў, як вечаровая малітва вылецела з храма і накрыла спакоем усё навокал. Спужаўся, што нават выдых, які зраблю пасля спуску затвора, можа парушыць гэтую ідылію.

Палессе — тэрыторыя неабсяжных далін, балатоў і палёў. Менавіта ў гэтым краі збераглося найболей арыгінальных помнікаў драўлянай культавай архітэктуры, некаторым з якіх чатырыста і болей гадоў. Палессе складана фатаграфаваць. Бясконцая раўніна не дае магчымасці падняцца вышэй — каб зазірнуць удалеч. Тут усе спадзяванні на «настрой» — так я называю знешнія фактары: пэўны час сутак — калі сонца будзе з патрэбнага боку, пару года — з першым снегам ці сакавітай зелянінай увесну, з восеньскімі вогненнымі фарбамі ці туманам… Асабліва важнае — неба. Ад яго стану залежыць шмат: яго колер, прысутнасць аблокаў ці хмар, іх форма. На Палессі мне падабаецца фатаграфаваць камерныя ўтульныя храмы, што стаяць у вялікіх вёсках, і, вядома, галоўную дамінанту — раку Прыпяць.

Мазыр. Царква ў гонар святога пакутніка Георгія Пераможца была пабудаваная на асвечаным у 1995 г. месцы. Будаўніцтва працягвалася тры гады. У 2001 г. гэтую царкву наведаў патрыярх Маскоўскі Аляксій II. А ў 2007 г. святыня згарэла. Цяпер на гэтым месцы пабудаваны новы, мураваны храм. На жаль, гэтае фота — прыклад таго, як фатаграфія патрэбная, каб фіксаваць гісторыю. Здымак царквы зроблены ў 2005 г., а праз два гады яе не стала. Але мы можам і сёння палюбавацца відам бажніцы ў прыгожым атачэнні сонечнага захаду і квецені рапсу.

«З выявай святыні краявід становіцца асаблівым. І гэты бліскучы дуэт, пад акампанемент мастацкай фатаграфіі і падрабязных апісанняў, загучаў у новай кнізе.

На яго старонках сабраны прыклады ўнікальнай архітэктурнай спадчыны з розных куткоў Беларусі, якія выглядаюць надзвычай эфектна на фоне маляўнічых відарысаў.

У кнігу былі адабраны найлепшыя фотаздымкі з адлюстраваннямі храмаў у краявідзе, якія я рабіў на працягу 20 гадоў, — напісаў аўтар. —

У кнізе змешчаны 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства краявідаў — як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак. У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка — лірычная, яна напісана мною. У ёй я распавядаю пра тое, што засталося па-за кадрам, ды пра ўласныя пачуцці і ўспаміны, звязаныя са стварэннем кожнага фотаздымка».

Набыць гэты выдатны альбом, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

«Беларусь. Храм і краявід». Выйшаў новы альбом Дзяніса Раманюка: невымоўнае хараство

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0