У нядзелю ў Беларусі павялічыцца цана на аўтамабільнае паліва

«З улікам росту на 10% кошту нафты, што набываецца беларускімі НПЗ у лістападзе ў адносінах да кастрычніка, у мэтах кампенсацыі НПЗ узрослых выдаткаў на набыццё сыравіны кошт аўтамабільнага паліва на АЗС з 24 лістапада павялічваецца на 1 капейку», - паведамляе Белнафтахім.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,59 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,69 руб., АІ-98-К5-Еўра - 1,91 руб., ДТ - 1,69 руб.

Гэта 24-е змяненне цаны ў гэтым годзе. Бензін даражэў 19 разоў і таннеў чатыры разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0