y.chistov / VK

y.chistov / VK

Былы хакеіст Юрый Елісеенка збіў цяжарную жонку. Пра гэта паведамляе «КП».

Па інфармацыі выдання, 35-гадовая жанчына патрапіла ў бальніцу з падазрэннем на страсенне мозгу. Дактары выявілі ў яе сінякі на руках і жываце. Па словах пацярпелай, траўмы ёй нанёс муж. Адзначаецца, што ўдары былі небяспечныя для здароўя дзіцяці, аднак цяпер пагрозы выкідыша няма.

Матэрыялы знаходзяцца ў пракуратуры. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да Елісеенкі.

Елісеенка выступаў за шэраг беларускіх і расійскіх клубаў. Пачаў кар'еру ў Наваполацку. У складзе зборнай Беларусі ў 2007 годзе браў удзел у першым дывізіёне чэмпіянату свету сярод юніёраў да 20 гадоў. Апошні раз на прафесійным узроўні хакеіст выступаў у 2014 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0