29 лістапада а 17-й Цэнтральная бібілятэка імя Я. Купалы (Мінск, Харужай, 16) запрашае на прэзентацыю рамана Міколы Адама «…І прыдбаў гэты дом», выдадзены выдавецтвам «Чатыры чвэрці».

У якасці мадэратара выступіць Юлія Алейчанка. Сярод спецыяльных гасцей сустрэчы — рэжысёр, актор тэатра і кіно Дзяніс Фешчанка з уласнымі песнямі на вершы Міколы Адама, а таксама паэт, бард Марына Лайкова з калектывам сярэднявечнай музыкі «Вір».

«Каханне не бывае ідэальным, а жыццёвы шлях — роўным. Лёсы заўжды выглядаюць як паралельныя крывыя. Стасункі ж усё часцей нагадваюць трохкутнікі. Але гэта не геаметрыя, хутчэй геаграфія чалавечых душ, звязаных раманам, геаграфія пачуццяў, геаграфія любові, што злучыла Беларусь і Украіну, нягледзячын ні на вайну, ні на рэпрэсіі, ні на межы і ростані. Галоўныя героі твора — беларус і ўкраінка, сын ворага народа і дачка Героя Савецкага Саюза, якіх паяднала чужына — Казахстан. Якімі стануцца іх адносіны?..»

Адрас: г. Мінск, Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы, вул. В. Харужай, 16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0