Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мінулыя парламенцкія выбары сталі адной з тэм сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пекам Хаавіста, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы часткова раскрыў змест сустрэчы з прадстаўнікамі заходніх краін на перамовах з дэлегацыяй Калінінградскай вобласці, калі пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў адзначыў паспяховае правядзенне ў Беларусі парламенцкіх выбараў.

«Вы так думаеце. А вось яны (кіраўнікі МЗС Швецыі і Фінляндыі) пачалі казаць: «Чаму няма празаходніх апазіцыянераў? У мінулым былі тры чалавекі, а ў гэтым — ніводнага». Не ўва мне прычына. Калі людзі не падтрымліваюць, што я магу зрабіць?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я кажу: вы ім не давайце грошы. Яны даюць грошы, тыя купляюць аўтамабілі, будуюць асабнякі. Грошы немалыя ідуць. Мы іх усе бачым, - звярнуў увагу кіраўнік краіны. — Тое, што не бачым мы, нам расіяне падкажуць, адкуль яны ідуць. Звычайна праз Літву, Польшчу. Амерыканцы, немцы фінансуюць. Добра яны жывуць. На чарта ім гэтая ўлада, галаўны боль?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0