Брытанскі навуковец Цім Бернерс-Лі, які стварыў разам з Робертам Кайо World Wide Web, прадставіў глабальны план, як выратаваць інтэрнэт ад палітычных маніпуляцый, фэйкавых навін, парушэнняў прыватнасці і іншых пагроз, піша The Guardian.

Цім Бернерс-Лі.

Цім Бернерс-Лі.

«Калі мы пакінем інтэрнэт такім, які ён ёсць, то існуе верагоднасць, што многае пойдзе не так», — сказаў ён.

У праекце вызначаны дзевяць асноўных прынцыпаў абароны Сеткі — па тры для ўрадаў, кампаній і прыватных асоб. Яго ўжо падтрымалі больш за 150 арганізацый, у тым ліку Microsoft, Google і Facebook.

У плане гаворыцца, што ўрады павінны рабіць усё магчымае, каб кожны жадаючы мог падлучыцца да інтэрнэту, і не дапускаць яго адключэнняў. Акрамя таго, асабістыя даныя карыстальнікаў павінны быць абаронены, а людзі павінны мець права адмаўляцца ад іх апрацоўкі.

Кампаніі павінны, у прыватнасці, рабіць інтэрнэт даступным для ўсіх, а таксама абавязаны распрацоўваць вэб-версіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і нацменшасцяў.

Карыстальнікі павінны ўдзельнічаць у стварэнні «багатага і рэлевантнага» кантэнту, а таксама ствараць суполкі, у якіх кожны будзе адчуваць сябе ў бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0