Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) рэкамендавала выканаўчаму камітэту арганізацыі адхіліць Расію ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах за парушэнне допінгавых правіл, піша The New York Times.

Забарону прапануецца распаўсюдзіць на чатыры гады.

Калі выканкам WADA падтрымае рэкамендацыю, зборная Расіі прапусціць Летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа.

Выканкам WADA разгледзіць рэкамендацыі 9 снежня на пасяджэнні, якое пройдзе ў Парыжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0