У РАУС Першамайскага раёна Мінска загінула жанчына. Інфармацыю пра гэта «Нашай Ніве» пацвердзілі ў Следчым камітэце.

Следчыя кажуць, што прычына смерці пакуль невядомая.

«Па гэтым факце праводзіцца праверка. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці будуць праводзіцца адпаведныя экспертызы», — паведаміла «Нашай Ніве» Кацярына Гарлінская, афіцыйная прадстаўніца СК па Мінску.

Вядома, што загінулай было 56 гадоў.

Першапачаткова інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале Нехта. Па інфармацыі блогера, жанчыну затрымалі 23 лістапада за адміністрацыйнае правапарушэнне. Пазней яна нібыта скончыла жыццё самагубствам у гарадскім аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна. Прычым, як паведаміў Нехта, жанчына засілілася на ўласным станіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?