Перспектыў для новай праграмы з МВФ у 2020 годзе не праглядаецца. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, піша БЕЛТА.

Максім Ермаловіч адзначыў, што партнёры МВФ хацелі б бачыць больш хуткія рэформы ў дзяржаўным сектары, больш актыўнае павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ.

«Мы пакуль разыходзімся менавіта па хуткасці гэтых дзеянняў. Перспектыў таго, што мы прыйдзем да згоды па гэтых дзвюх пазіцыях у наступным годзе, я не бачу», - сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0