Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа скароціць выдаткі на фінансаванне НАТА, паведамляе interfax.ru са спасылкай на CNN.

«У адпаведнасці з новай формулай, долі выдаткаў большасці еўрапейскіх саюзнікаў і Канады будуць расці, у той час як доля ЗША знізіцца. Гэта важная дэманстрацыя прыхільнасці саюзнікаў Паўночнаатлантычнага альянсу і больш справядлівае размеркаванне цяжару», - заявіў тэлеканалу прадстаўнік НАТА.

Новая формула была ўзгоднена на гэтым тыдні

Адміністрацыя Трампа імкнулася зменшыць унёсак у НАТА да 16%. Тым самым ЗША па ўзроўні выдаткаў наблізіцца да Германіі, якая кампенсуе 14,8%.

Раней ЗША забяспечвалі каля 22% фінансавання НАТА.

Чыноўнік Мінабароны ЗША заявіў, што ашчаджаныя грошы дапамогуць фінансаваць іншыя вайсковыя намаганні ЗША ў Еўропе, у тым ліку праграмы ва Украіне і Грузіі, што не ўваходзяць у НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0