Апеляцыйны суд акругі Свеа (Швецыя) у спрэчцы «Газпрома» і «Нафтагаза» стаў на бок украінскай кампаніі, піша bbc.com.
Апеляцыйны суд адмовіў «Газпраму» ў задавальненні апеляцыі на рашэнне Стакгольмскага арбітражу. Той у снежні 2017 года абавязваў «Нафтагаз Украіны» выплаціць «Газпрому» 2 млрд даляраў за пастаўлены, але не аплачаны газ. А ў лютым 2018 года прыняў рашэнне па другім кантракце на транзіт газу — ужо на карысць «Нафтагаза» на суму 4,6 млрд даляраў.
Розніца апынулася на карысць Кіева — «Газпром» па рашэнні арбітражу застаўся вінен 2,6 млрд долараў. Расійская газавая манаполія адмовілася плаціць і падала апеляцыю. Шведскі суд яе адхіліў.
Суд адбыўся на фоне перамоваў паміж Расіяй і Украінай аб газавым кантракце на наступны год. Рашэнне суда можа толькі ўскладніць перамовы, лічаць эксперты.