Гэта прадугледжана горадабудаўнічым праектам дэталёвага планавання ў межах вул. Ульянаўскай — р. Свіслач — чыгункі Мінск-Барысаў — вул. Свярдлова, паведамляе БелТА.
Мяркуецца, што падземны транспартны тунэль злучыць Ульянаўскую з вуліцай Жукоўскага і перспектыўным першым транспартным кальцом.
Забудову ўздоўж Свярдлова і Беларускай рэканструююць з добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый. У праекце прынята рашэнне павялічыць тэрыторыю Ляхаўскага сквера. Уздоўж ракі мяркуецца размясціць спартыўны комплекс з басейнам. Некаторыя будынкі плануецца знесці.
Прапануецца арганізаваць веласіпедныя дарожкі ўздоўж вуліц Свярдлова, Ульянаўскай, Беларускай.
Грамадскае абмеркаванне праекта адбудзецца з 2 па 26 снежня. Прэзентацыя — 4 снежня ў 17.30 у актавай зале адміністрацыі Ленінскага раёна.