Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II можа адрачыся трону на працягу найбліжэйшых 18 месяцаў на карысць свайго сына Чарльза. Як паведамляе The Sun са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі манарха, адкрыта аб адрачэнні каралевы ніхто не кажа, аднак працэс перадачы паўнамоцтваў працягваецца ўжо некаторы час.

У пацверджанне The Sun прыводзіць статыстыку, згодна з якой Лізавета II наведвае ўсё менш афіцыйных мерапрыемстваў, а замяшчае яе менавіта Чарльз.

Па словах суразмоўцы газеты, адрачэнне каралевы можа быць прымеркавана да яе 95-га дня нараджэння (2021). The Sun адзначае, што менавіта ў гэтым узросце ад удзелу ў афіцыйных мерапрыемствах афіцыйна адмовіўся яе муж, герцаг Эдынбургскі Філіп.

Лізавета II з'яўляецца каралевай з 1952 года. Даўжэй за яе Вялікабрытаніяй (раней Англіяй) не кіраваў ніводны манарх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0