Раніцай 26 лістапада на дарогу Мінск — Магілёў каля вёскі Натальеўск Чэрвеньскага раёна з «Газелі» высыпаўся груз - паўтары тоны сыроў, піша »Раённы веснік».

Грузавым аўтамабілем, які належыць расійскай кампаніі, кіраваў жыхар Барысава. Ён наехаў на раздзяляльную металічную агароджу, пасля чаго фургон разваліўся. З яго выпаў сыр, агульны кошт якога ацэньваецца прыкладна ў 5 тыс. долараў.

Як паведамілі выданню ў Чэрвеньскім РАУС, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення: алкатэстар паказаў 2,3 праміле

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0