На таргах 28 лістапада даляр ЗША падаражэў амаль на дзве капейкі (+0,0178) да 2,1135 беларускага.

Даляр даражэе ад 19 лістапада, стартаваўшы з 2,0457 беларускага, але на мінулым тыдні ён рос нязначна, тэмпы паскорыліся на гэтым тыдні. У панядзелак ён падаражэў на капейку, у аўторак амаль на паўтары, учора — на дзве капейкі.

У пачатку года даляр каштаваў 2,1598, а 3 студзеня быў яго максімальны курс у гэтым годзе — 2,1788. Мінімальны курс быў 25 ліпеня — 2,0225.

Еўра таксама працягвае даражэць.

Сёння яго курс вырас на 0,0180 да 2,3286 беларускага. Еўра даражэе з 16 лістапада, але з панядзелка яго курс вырас з 2,2691.

Расійскі рубель вырас на 0,0180 да 3,2984 за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0