Тэмпы росту беларускай эканомікі застаюцца нізкімі. Рызыкі для развіцця стварае нягнуткая структура эканомікі, стагнацыя на традыцыйных рынках экспарту і нявызначанасць у дачыненні да кампенсацыі за «падатковы манеўр». Пра гэта гаварылі на прэзентацыі паўгадавога Эканамічнага агляду Сусветнага банка для Беларусі, пишет Tut.by.

У 2020 годзе прырост ВУП можа скласці 0,9%, у 2021 - 0,5%.

На думку Сусветнага банка, перспектывы росту ў найбліжэйшыя гады застаюцца слабымі з-за пагаршэння ўмоў гандлю, абмежаваных магчымасцяў па стымуляванні ўнутранага попыту, а таксама перашкодаў структурнага характару, сказаў эканаміст Сусветнага банка ў Беларусі Кірыл Гайдук.

Прагноз грунтуецца на дапушчэнні, што Беларусь не атрымае ў найбліжэйшыя гады кампенсацыі за падатковы манеўр у нафтавай сферы ад Расіі.

Разам з тым Гайдук адзначыў, што чакаюцца станоўчыя шокі для эканомікі за кошт мер лібералізацыі ўмоў вядзення бізнэсу для прыватнага сектара ў 2017-2018 гг.

Кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Мінску Алекс Крэмер параіў павышаць канкурэнтаздольнасць, асабліва дзяржпрадпрыемстваў, і, тым самым, нарошчваць аб'ёмы і геаграфію экспарту.

За студзень-кастрычнік 2019 года ВУП Беларусі вырас на 1,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Па выніках года ўлады прагназавалі прырост на ўзроўні 4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0