29 лістапада на большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, па ўсходняй палове магчымы мокры снег). Месцамі туман. Галалёдзіца. Ноччу 0.. + 5°С, днём +1.. + 6°С, у заходніх раёнах да + 8°С.

У суботу, 30 лістапада, з акваторыі Балтыйскага мора чакаецца перамяшчэнне малаактыўных франтальных раздзелаў, услед за якімі пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы паўночных шырот. Чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). Тэмпература паветра на працягу сутак -1.. + 5°С.

1 снежня краіна будзе знаходзіцца пад уплывам прахалодных няўстойлівых паветраных мас са Скандынавіі. У асобных раёнах невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы -2..- 7°С, днём -4.. + 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0