Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У наступным годзе заплаціць бескантактавай картай можна будзе ў любым аўтобусе і тралейбусе ў Мінску.

Пра гэта на Мінскім транспартным форуме расказала выканаўчы дырэктар БПС-Сбербанка Марына Асіпоўская. Цяпер такім чынам заплаціць за праезд можна ў метро, ​​а таксама ў трамваях, якія ходзяць па маршруце № 6 «Серабранка — Зялёны Луг», піша Tut.by

Магчымасць аплаціць праезд у метро карткай з'явілася ў чэрвені 2018 года, у трамваі № 6 — у маі гэтага года. У наземным транспарце гэтая сістэма пакуль працавала ў тэставым рэжыме.

— Тэставанне дазволіла максімальна падрыхтавацца да маштабнага запуску сістэмы аплаты праезду бескантактавымі банкаўскімі картамі. Заадно мы пераканаліся, што тэхналогія карыстаецца вялікім попытам у пасажыраў. Наступны крок — запуск рашэння на ўсім наземным транспарце. Мы гатовыя да рэалізацыі такога кроку ўжо ў 2020 годзе, — распавяла Марына Асіпоўская.

Кошт праезду пры бескантактавай аплаце адрознівацца не будзе.

Скарыстацца можна карткай любога банка плацежных сістэм Visa, Mastercard і Белкарт-Maestro, таксама падыдзе аплата з дапамогай тэлефона, разумнага гадзінніка і іншых прылад, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC. Каб аплаціць праезд, трэба паднесці картку або прыладу да валідатара.

Праект рэалізуюць БПС-Сбербанк, IBA Group і «Мінсктранс». Бескантактная аплата ў транспарце карыстаецца папулярнасцю: у месяц банкаўскімі картамі аплачваецца каля 2 мільёнаў паездак на розных відах грамадскага транспарту, а ў кастрычніку пасажыры гарадскіх ліній чыгункі такім чынам купілі на 50% больш білетаў, чым у верасні. Таксама БПС-Сбербанк вядзе перамовы аб тым, каб запусціць гэтую тэхналогію ў рэгіёнах.

Таксама ў Мінску ў наступным годзе могуць з'явіцца віртуальныя праязныя і зніжкі на праезд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0