Прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) Станіслаў Пазнякоў заявіў, што расійскія спартсмены ні пры якой умове не будуць выступаць на Алімпіядзе ў Токіа пад нейтральным сцягам. Пра гэта ён паведаміў у ходзе алімпійскага сходу ў Маскве, піша РБК

«Ніякай гаворкі пра нейтральны сцяг быць не можа. Калі ўважліва вывучыць алімпійскую хартыю, то можна знайсці адпаведны раздзел, які дакладна рэгламентуе рэчы са сцягам, гімнам і гэтак далей».

У 2018 году зборная Расіі выступала на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане пад нейтральным сцягам з-за часовага адхілення АКР. Па словах Пазнякова, летам 2020 года Токіа сітуацыя не можа паўтарыцца.

«У АКР няма ніякіх праблем. Расійская каманда будзе прымаць удзел у Гульнях. У Пхёнчхане выступалі ААР (алімпійскія атлеты з Расіі), бо АКР быў часова адхілены. Цяпер АКР будзе фарміраваць каманду самастойна», — сказаў кіраўнік алімпійскага камітэта.

На мінулым тыдні камітэт WADA па адпаведнасці парэкамендаваў выканкаму арганізацыі пазбавіць Расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА) статусу адпаведнасці. Сваё рашэнне ён патлумачыў маніпуляцыямі з дадзенымі Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Выканкам WADA атрымаў рэкамендацыю адхіліць Расію ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах на наступныя чатыры гады. Рашэнне аб магчымых санкцыях будзе прынята на пасяджэнні выканкама агенцтва, якое пройдзе Парыжы ў панядзелак, 9 снежня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру