Кампанія па перавыданні гульні працягваецца, і яшчэ ёсць магчымасці далучыцца і атрымаць цікавыя лоты, якія пазней будзе вельмі цяжка знайсці.

Сярод лотаў — стылёвы льняны чахол, набор сцікераў, прысвечаных гульні і паўстанню 1863 года, пратэктары і адзін з самых цікавых — значак часоў паўстання. А таксама аўтары гульні на заканчэнне кампаніі рыхтуюць цікавы сюрпрыз.

Яшчэ адна цікавая адметнасць гульні — гэта яе багатае гістарычнае напаўненне. У гульні можна сустрэць шмат гістарычнага кантэнту. На картках змешчаныя сапраўдныя гістарычныя асобы — ад Каліноўскага да Мураўёва, лозунгі часоў паўстання, даты важных гістарычных падзеяў, а калі скласці карткі «Праклёну» ў адмысловым парадку, то можна будзе прачытаць першы нумар «Мужыцкай праўды». 

Некалькі слоў пра гульню «Паўстанцы»

«Паўстанцы» — беларуская настольная гульня, якая прапануе паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 года і заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.) альбо ў якасці простага беларуса паўплываць на вынікі паўстання. Гульня першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць і па-майстэрску блытаць прысутных — права кожнага ўдзельніка.

Упершыню «Паўстанцы» выйшлі ў 2013 годзе і набылі вялікую папулярнасць. У другой рэдакцыі гульня набыла новы выгляд і стала больш дынамічнай, пашырылася яе гістарычнае напаўненне, а таксама з’явіліся два дадаткі — «Праклён» і «Падзеі».

Пачытаць гутарку са стваральнікамі гульні Антонам і Настай Янкоўскімі можна па спасылцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру