kremlin.ru

Дата правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі яшчэ не прызначана, залежыць ад волі прэзідэнтаў і ступені падрыхтоўкі дарожных карт па інтэграцыі дзвюх краін.

«Гэта залежыць ад волі двух прэзідэнтаў, калі яны вызначаць, што ёсць сэнс і час. Я мяркую, што ў пэўнай ступені вызначаць час правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе ступень прапрацоўкі дарожных карт», — сказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў інтэрв'ю БелТА.

«Калі гэта (ВДС) адбудзецца, я не магу сказаць, у мяне няма звестак», — дадаў ён.

Разам з тым дзяржсакратар адзначыў, што ў цэлым парадак дня да пасяджэння ў асноўным сфарміраваны. «Мы гатовыя да любога рашэння», - падкрэсліў Рапота.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 19 лістапада пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым заявіў, што бакі ўзгаднілі 21 з 31 дарожных карт. 

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада заявіў, што дарожныя карты па інтэграцыі з Расіяй не будуць падпісаныя без вырашэння пытанняў па вуглевадародах і адкрыцця рынкаў.

Раней заяўлялася, што Мінск і Масква плануюць падпісаць праграму дзеянняў па паглыбленай інтэграцыі 8 снежня

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

55
Каментатар / Адказаць
11.08.2010 / 12:23
Усе трэба падписавать як дамаулялися раней 0 8.12.2019!!!
4
Каментатар / Адказаць
24.11.1996 / 02:31
Serg, можна і падпісаць, калі будзе загад: ратыфікацыі - не. Рызыкоўная гульня паноў ужо надакучыла. Трэба паступова ісці ў бок Парламенцкай Рэспублікі. 
7
Каментатар / Адказаць
12.08.2020 / 01:55
Трэба выходзіць на плошчу за незалежнасьць пад бчб сьцягамі, і пасылаць розных правакатараў кшталту Статкевіча, Афнагеля, Радзінай і т.п. па далей
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру