Страты беларускіх НПЗ («Нафтана» і Мазырскага НПЗ) ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расіі за 2019 год складуць $ 320 млн, за 2019-2024 гады — $ 5,8 млрд пры сусветнай цане нафты $ 60 за бараль. Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Бунакоў, паведамляе БЕЛТА.

«Толькі у 2019 годзе пры перапрацоўцы нафты ў аб'ёме 18 млн т у год сумарнае пагаршэнне па двух НПЗ пры сусветнай каціроўцы $ 60 за адзін бараль ацэньваецца каля $320 млн. Пры гэтым кошт нафты складае ўжо каля 80% ад сусветнага. З 2019 па 2024 год страты беларускіх НПЗ ад падатковага манеўру (у адносінах да ўмоў, якія дзейнічалі да яго ўвядзення ў 2018 годзе, пры сусветнай каціроўцы $ 60 за адзін барэль) складуць каля $ 5,8 млрд», — распавёў Андрэй Бунакоў.

Для беларускіх НПЗ наступствамі падатковага манеўру сталі штогадовае павышэнне кошту нафты (пры сусветнай каціроўцы $ 60 за адзін бараль нафту штогод будзе расці ў цане на $ 17,7 за адну тону) і выхад на сусветны кошт нафты з 2024 года, як следства — істотнае пагаршэнне іх эканомікі, якое патрабуе прыняцця кампенсацыйных мер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру