Прадстаўнік рэстарана Антон Атрошанка патлумачыў «Нашай Ніве», у чым жа прэтэнзіі рэстарана да гасцей.

«Мы абураныя тым, што нашы наведвальнікі напісалі скаргу не адразу. Як было на самой справе: кампанія прыйшла ў рэстаран, замовіла ежу, з’ела ўсё падчыстую, а пасля вярнулася вечарам і стала выказваць прэтэнзіі. У нас пытанне: хіба вы ясце тое, што вам не падабаецца? А гэта кампанія адказала: «Ну, мы былі галодныя», — расказвае Антон.

А ў суд рэстаран «Міміно» звярнуўся па артыкуле «неабгрунтаванае ўзбагачэнне».

«Прэтэнзію да нас выказвалі людзі, якія нават не плацілі за ежу. За ўсю кампанію плаціў адзін чалавек, скаргаў ад якога да рэстарана нават не паступала. Нашы кліенты абапіраюцца на закон аб правах пакупніка, але мы нават не можам правесці экспертызу, ці была ежа прыгатаваная неналежным чынам, бо яе з’елі», — працягвае Антон Атрошанка.

«Міміно» просіць кампенсаваць грошы, якія рэстаран сплаціў па скарзе — 143 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?