Больш за 90% удзельнікаў галасавання выказаліся за беларускую мову.
Гэта апытанне абурыла прарасійскага актывіста Арцёма Агафонава, і той напісаў зварот у выканкам, у якім выказаў здагадку, што вынікі галасавання фальсіфікаваныя.
Намесніца старшыні Браслаўскага райвыканкама Вольга Вялічка адказала яму, што паколькі ў апытанні ўдзельнічалі не толькі жыхары Браслаўшчыны, вынікі галасавання вырашылі ануляваць.
Вольга Вялічка
Акрамя таго намесніца райвыканкама падзякавала Агафонаву «за актыўную грамадзянскую пазіцыю».
Вольга Вялічка пакуль не даступная для каментара.