Галалёдзіца закавала вуліцы Мінска. Рэзкая змена надвор'я адбылася ў беларускай сталіцы ў другой палове. Дарожныя службы аператыўна адрэагавалі на паніжэнне тэмпературы і ўжо праводзяць процігалалёдную апрацоўку праезнай часткі і пешаходных сувязяў, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Ён удакладніў, што працы праводзяць паэтапна. У першую чаргу апрацоўваюць магістральныя вуліцы. Каб пакрыцці сталі бяспечнымі паўсюдна, спатрэбіцца некаторы час.

— Мы просім гараджан па магчымасці ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, а калі ўсё ж трэба кудысьці ехаць — быць вельмі асцярожнымі за рулём. Таксама заклікаем аўтамабілістаў паставіцца з разуменнем да процігалалёднай апрацоўкі і не перашкаджаць рабоце спецтэхнікі, — дадаў Дараховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0