Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з'яўляецца адной з найбольш сур'ёзных праблем для Еўрапейскага Саюза, таму што ён «моліцца» пра распад блока, заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, піша Reuters.

«Упершыню ў гісторыі ёсць амерыканскі прэзідэнт, які адкрыта выступае супраць адзінай Еўропы. Ён падтрымлівае Brexit і моліцца за распад Саюза», — заявіў Туск нямецкай штотыднёвай газеце Die Zeit у інтэрв'ю.

Туск сказаў, што Трамп настроены на паслабленне ЕС, і адзначыў, што гэта «магчыма, самае цяжкае выпрабаванне» для арганізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?