КНДР правяла выпрабаванні шматцэлевай ракетнай устаноўкі звышвялікага калібру, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ракетныя пускі адбыліся на палігоне Акадэміі нацыянальнай абароны КНДР, за імі асабіста назіраў Кім Чэн Ын, які выказаў вялікае задавальненне вынікамі.

Падрабязнасці пра тып і характарыстыкі ўстаноўкі не паведамляюцца. Пры гэтым, як адзначае паўночнакарэйская афіцыйная газета Rodong Sinmun, абаронная прамысловасць КНДР распрацавала беспрэцэдэнтную ў свеце магутную сістэму ўзбраення. Гэта ўжо трынаццаты ракетны пуск, што ажыццяўляецца ў краіне сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0