Раніцай 28 лістапада ў Івацэвіцкі РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Боркі, піша прэс-служба АУ МНС Брэстчыны.

 

Ратавальнікі знайшлі ў палаючым драўляным будынку на падлозе чалавека, гаспадара дома, пенсіянера 1955 года нараджэння.

Мужчыну вынеслі на свежае паветра і перадалі дактарам «хуткай». Аднак медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Прычына пажару высвятляецца.

Яшчэ адзін чалавек за мінулыя суткі загінуў на пажары ў вёсцы Дакудава Крупскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0