29 лістапада ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходняй палове краіны дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі туман. Раніцай па ўсходніх раёнах галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра +1.. + 6 ° С, у заходніх раёнах краіны да +8 ° С.

У Мінску раніцай дождж, днём невялікі кароткачасовы дождж. Месцамі па горадзе туман. Тэмпература паветра раніцай 0.. + 1 ° С, днём +1.. + 2 ° С, увечары +3.. + 4 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0