Аляксандр Лукашэнка 2-3 снежня зробіць афіцыйны візіт у Сербію. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
У Бялградзе Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. На сустрэчы ў вузкім і пашыраным складах кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі.
Праграмай візіту прадугледжана сустрэча са старшынёй Народнай скупшчыны Сербіі Маяй Гойкавіч і дэпутатамі вышэйшага заканадаўчага і канстытуцыйнага органа краіны.