Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Людмілу Равуцкую суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў вінаватай у атрыманні хабараў і махлярстве. У сваім апошнім слове яна прасіла пакараць за тое, што прымала — падарункі ў выглядзе цукерак і кветак. Што тычыцца грошай, з першага дня затрымання Равуцкая настойвае: яна іх ніколі не брала, піша Tut.by.

— Я поўная жаданні і сіл працаваць на карысць сваёй радзімы, прыносіць карысць грамадству. Калі ласка, не карайце мяне за таго, чаго не здзяйсняла. Ніколі ў жыцці не прымала ніякіх грошай. Пакарайце за тое, што прымала. Веру ў справядлівы прысуд і правасуддзе, — казала падчас апошняга слова Людміла Равуцкая, начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя.

Сёння суд Фрунзенскага раёна Мінска абвясціў прысуд Равуцкай. Планавалася, што прысуд абвесцяць у сераду, але яго перанеслі на сёння. Убачыўшы ў зале родных і калегаў, Людміла Равуцкая ўсміхалася і старалася трымацца. Суд прызнаў яе вінаватай у махлярстве і атрыманні хабараў і прысудзіў да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, Людмілу Равуцкую затрымалі ў верасні 2018 года. Па версіі следства, яна брала хабар за перарэгістрацыю лекаў, ўнясенне змяненняў і падаўжэнне рэгістрацыі, выдачу ліцэнзіі «Стымэнерджы» на фасоўку і ўпакоўку прэпаратаў. Агульная сума - 48 500 рублёў, гэтую суму абвінавачаная пералічыла на рахунак СК.

З чатырох хабарадавальнікаў ў судзе выступілі трое. Яны распавядалі, што дарылі начальніку ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя кветкі, сыр, віно, цукеркі, штодзённікі. Людміла Равуцкая лічыла: так яе ад душы віншуюць са святамі, і прымала падарункі. Грошай яна ніколі не брала. Але ключавы сведка па справе Ларыса Рубцова, кіраўнік прадстаўніцтва французскай фармацэўтычнай кампаніі Fic Medical, сцвярджала адваротнае. Хабары перадавала на Новы год і 8 Сакавіка.

— Разумела, гэта не зусім правільнае дзеянне. Але сістэма была пабудавана так, што без матэрыяльных заахвочванняў працаваць будзе складана, практычна немагчыма, - давала паказанні ў судзе Рубцова і распавядала, што за хабар фірма мужа атрымала ліцэнзію на фасоўку і ўпакоўку лекавых сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?