БелТА

БелТА

Пра гэта на VII Форуме маладых журналістаў «Развіццё айчыннай журналістыкі на сучасным этапе і яе адказнасць перад грамадствам» заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, піша sb.by. 

На яго думку, СМІ павінны быць актыўнымі медыятарамі паміж дзяржаўнымі органамі ўлады і грамадствам. Асабліва значна гэта для рэгіянальнай прэсы, якая як ніхто іншы адчувае нерв на месцах:

— З людзьмі трэба не баяцца размаўляць.

Андрэй Кунцэвіч звярнуў увагу на тое, што медыя не толькі фарміруюць наша ўяўленне аб рэальнасці, але фактычна мадэлююць яе.

— Яшчэ некалькі гадоў таму было цяжка ўявіць, што YouТube складзе канкурэнцыю тэлебачанню, а блогі будуць фармаваць інфармацыйны парадак рэгіёнаў, — заўважыў ён.

Пры гэтым адзначыў, што галоўнае, што адзначае прафесійнага журналіста ад іншых распаўсюджвальнікаў інфармацыі, — гэта адказнасць перад грамадствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0