Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
«У Мінску шпіталізавана 69 чалавек, з іх 8 дзяцей. У Віцебскай вобласці 8 чалавек абслужаны амбулаторна і 68 шпіталізаваны, у іх ліку 8 дзяцей», — распавяла Юлія Барадун. Паводле яе слоў, сёння галалёд пачаўся і ў Магілёўскай вобласці.
У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі некалькі правілаў, выкананне якіх дапаможа пазбегнуць падзення і цяжкіх траўмаў у галалёд. Перасоўвацца на слізкім тратуары трэба павольна, кароткімі крокамі. Абутак павінен адпавядаць надвор'ю. Пажадана, каб падэшва была рабрыстай. Жанчынам на час галалёду лепш цалкам адмовіцца ад высокіх абцасаў і шпілек. Пры падзенні нельга выстаўляць ў бакі рукі ці ногі — у гэтым выпадку яны прымаюць на сябе ўсю сілу ўдару. Неабходна згрупавацца, а падаць пажадана на бок, пазбягаючы падзення на спіну, удару патыліцай.