Фота Пасольства Расіі ў Беларусі

Экс-пасол Расіі ў Беларусі, першы намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Міхаіл Бабіч кажа, што сумуе па Мінску, але падкрэслівае сваю ўцягнутасць ў пытанні беларуска-расійскай інтэграцыі, паведамляе interfax.by

«Сумую (па Мінску), але сумаваць калегі (беларускія) не даюць — у пастаянным дыялогу знаходзімся. Па інтэграцыі», — сказаў Бабіч журналістам у Маскве ў кулуарах міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская эканамічная інтэграцыя».

Між тым, Бабіч адмовіўся каментаваць, як ідзе праца па падрыхтоўцы дарожных карт па інтэграцыі, і магчымасць правядзення раней запланаванага на першую дэкаду снежня пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, падчас якога плануецца падпісаць 31 дарожную карту па інтэграцыі.

Уладзімір Пуцін 30 красавіка 2019 г. вызваліў Бабіча ад пасады пасла ў Беларусі. Тады ж прэзідэнт РФ падпісаў указ аб прызначэнні Дзмітрыя Мезенцава паслом у Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру