27-гадовая Святлана Ігараўна Кароткая паехала на працу ў Мінск 21 лістапада. Ад 23 лістапада перастала выходзіць на сувязь. Жанчыну шукае атрад «Анёл» і маладзечанская міліцыя.

Прыкметы: рост 164 сантыметры, карыя вочы, доўгія валасы, цёмна-русыя на канцах; худая.

Асобыя прыкметы: невялікі шнар над левым вокам.

Была апранутая: сінія джынсы, чырвоны світэр з белым узорам, скураная карычневая куртка на футры.

Калі вам нешта вядома, паведаміце па тэлефонах, пазначаных на здымку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0