Міністэрства фінансаў Беларусі ацэньвае страты бюджэту-2020 з-за пагаршэння знешніх умоў і падатковага манеўру ў 1,9 мільярда рублёў, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае БелТА.

«Ёсць цэлы шэраг негатыўных фактараў, звязаных не толькі з Расіяй і нашымі ўзаемаадносінамі ў нафтагазавай сферы, але яшчэ і з бягучым станам знешніх рынкаў, цэнамі на базавыя прадукты, якімі гандлюе Беларусь», — сказаў міністр.

Частка гэтых страт кампенсаваная за кошт дзеянняў міністэрства, большай бюджэтнай эканоміі, павышэння збіральнасці падаткаў, актуалізацыі ўзроўню ставак на ўзровень інфляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0