Супрацоўнікі міліцыі 28 лістапада склалі адміністрацыйны пратакол на грамадскага актывіста з Дрыбіна Андрэя Юркова. Як паведаміў сам Андрэй Юркоў у сваім фэйсбуку, падставай для складання пратакола стала тое, што ён паставіў дызлайк пад матэрыялам у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

«Во блін! Думаў, выбары скончыліся. А тут на табе пратакол! Шыюць распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі. На «Аднакласніках» у стужцы паставіў дызлайк пад матэрыялам, дзе пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян. Не спяць дамарошчаныя фашысты)», — піша Андрэй Юркоў у фэйсбуку.

Андрэй Юркоў з выстаўленымі міліцыянерамі абвінавачваннямі не пагадзіўся. Ён напісаў у пратаколе, што нічога не размяшчаў на сваёй старонцы, а проста паставіў дызлайк пад матэрыялам.

Андрэй Юркоў — добра вядомы ў Дрыбіне і Горках грамадскі актывіст. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе №82. Згодна афіцыйнай інфармацыі ЦВК, падчас гэтых выбараў за Юркова аддалі свае галасы 3 554 выбаршчыкі, што складае 7.21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру