На фоне заяў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб тым, што НАТА «ўпала ў кому», Рэджэп Эрдаган параіў яму праверыць свой мозг, паведамляе Anadolu.

«Не ведаю, што значыць для НАТА Францыя, але Турцыя для НАТА з'яўляецца вельмі важнай краінай. Макрон заявіў пра смерць мозгу НАТА. Паважаны Макрон, ты спачатку ўласны мозг правер, таму што такія заявы падыходзяць толькі тым, у каго, як у цябе, мозг памёр», — заявіў Эрдаган.

Раней Макрон заявіў, што Еўропа знаходзіцца «на краі прорвы» і павінна нарошчваць абаронныя магчымасці, не спадзяючыся на ​​ЗША. На яго думку, НАТА перажывае «смерць мозгу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0