Міліцэйскія аўчаркі па слядах знайшлі падазраванага ў крадзяжы з шаурмярні і пранікненні ў чужую хату, паведамляе міліцыя.

Раніцай 27 лістапада работнікі аб'екта грамадскага харчавання выклікалі міліцыю: акно ў памяшканне шаурмярні было ўзламана, зніклі грошы, электрачайнік і печ-грыль. На месцы здарэння сышчыкі паглядзелі запісы з камер відэаназірання і склалі партрэт меркаванага злачынцы. У яго пошуку супрацоўнікам дапамагаў службовы сабака па мянушцы Аза. Прайшоўшы па следзе 1,5 км, сабака знайшоў ля пад'езда шматпавярховіка маладога чалавека, падобнага па прыкметах. Ім аказаўся 26-гадовы жыхар Мінскага раёна. Не адмаўляючы сваё дачыненне да крадзяжу, ён вярнуў скрадзенае, што захоўвалася ў кватэры знаёмага.

Гаспадары аднаго з прыватных дамоў паведамілі ў міліцыю аб незаконным пранікненні ў іх жыллё. Хтосьці залез туды праз акно, але нічога не скраў. На месцы з праваахоўнікамі працаваў службовы сабака Дэпартамента аховы МУС па мянушцы Ларнака. Ларнака ўзяла след і, доўга пятляючы па ім, вывела міліцыянтаў да той самай шаурмярні.

Малады чалавек аказаўся датычны да абодвух здарэнняў. Ён распавёў аператыўнікам, што не знайшоў нічога каштоўнага ў чужой хаце і абакраў шаурмярню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0