Расія вырабляе столькі цукру, што ёй не хапае месца для захоўвання, піша Bloomberg.

Вытворчасць падвоілася за апошняе дзесяцігоддзе і, як чакаецца, вырасце да рэкордных паказчыкаў дзякуючы спрыяльным умовам надвор'я. Гэта змушае вытворцаў захоўваць рафінаваны цукар на адкрытым паветры — што пагаршае якасць.

За апошнія дзесяцігоддзі Расія ператварылася з вялізнага імпарцёра цукру-сырцу ў экспарцёра. Аб'ём вытворчасці цукру перавышае спажыванне ў Расіі з 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0