Расійская армія ў лістападзе правяла першыя выпрабаванні гіпергукавай ракеты «Кінжал» у Арктыцы, паведамляе ТАСС.

Паведамляецца, што выпрабаванні прайшлі ў сярэдзіне месяца. Знішчальнік МіГ-31К узляцеў з аэрадрома ў Мурманскай вобласці і стрэліў ракетай па наземнай цэлі, што знаходзілася на паўночны ўсход ад Варкуты.

Хуткасць ракеты дасягнула 10 Махаў (каля 12000 км/г).

Гіпергукавы ракетны комплекс «Кінжал» упершыню прадставіў Уладзімір Пуцін у сваім пасланні Федэральнаму сходу ў сакавіку 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0