З 1 снежня рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».

Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,60 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,70 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,92 руб., Дызель — 1,70 руб.

Абгрунтаванне павышэння цаны — «зніжэнне курсу беларускага рубля ў адносінах да асноўных валют, рост у лістападзе цаны нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0