Збор не трэба плаціць з 1 снежня, паведамляе БЕЛТА.
Раней камісія пры набыцці электронных білетаў на паездкі па краіне складала 24 капейкі, на міжнародныя — 78 капеек. Цяпер электронны квіток з электроннай рэгістрацыяй будзе абыходзіцца пасажырам танней, чым пры афармленні ў білетнай касе.
У выпадку афармлення білета без электроннай рэгістрацыі ці адмовы ад яе і звароце ў білетную касу для афармлення квітка на бланку з пасажыра будзе брацца тарыф, устаноўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
За 11 месяцаў 2019 года на афіцыйным сайце БЧ было аформлена 2,7 млн квіткоў. Чакаецца, што да канца года лічба вырасце да 3 млн.
Прадстаўнікі БЧ прагназуюць, што колькасць аформленых праз інтэрнэт квіткоў будзе расці і далей, паколькі запрацуе і мабільнае прыкладанне «БЧ. Мой цягнік», і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ.