Дзяніс Красачка

Дзяніс Красачка

Адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый, якія адбываліся падчас выбарчай кампаніі, праходзяць у судзе Першамайскага раёна Мінска, паведамляе spring96.org

На 2 снежня быў прызначаны разгляд спраў чатырох актывістаў, у дачыненні да якіх складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве): Дзяніса Красачку, Ніну Багінскую, Леаніда Кулакова і Вольгу Нікалайчык.

У выніку Дзяніс Красачка аштрафаваны на 25 базавых велічыняў (637,5 рубля), а Вольга Нікалайчык, Ніна Багінская і Леанід Кулакоў — на 50 бв кожны (1 275 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0