На Філіпінах больш за 200 тысяч чалавек эвакуіраваныя з-за набліжэння тайфуна «Цісой», паведамляюць інфармагенцтвы.
У Маніле на 3 снежня адмененыя заняткі ў школах і зачынены аэрапорт. Некаторыя авіякампаніі ўжо адмянілі рэйсы, з-за чаго больш за 5 тыс. чалавек застаюцца ў аэрапортах.
Чакаецца, што тайфун абрынецца на ўзбярэжжа правінцый Сарсагон або Катандуанэс вечарам 2 снежня.